Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: http://elib.institutemvd.by/handle/MVD_NAM/225
Название: Асгард: геаграфiчная лакалiзацыя i этнiчная атрыбуцыя
Авторы: Даніленка, С.
Дата публикации: 2018
Издательство: Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Краткий осмотр (реферат): На аснове еўгемерычнага аналізу сярэднявечных міфаграфічных крыніц у кантэксце палеаландшафтнай сітуацыі ў Паўночным Прычарнамор’і сярэдзіны І тысячагоддзя да н.э. у артыкуле робіцца выснова пра рэальнасць кроскультурнага кантакту дзвюх розных этнапалітычных груп – сіндаў і іанійскіх грэкаў, вядомых у германа-скандынаўскай традыцыі як Асы і Ваны. Лакалізуецца такі кантакт на бе- рагах Баспора Кімерыйскага і звязаны з працэсам іянійскай каланізацыі гэтага раёна і далейшым паўстаннем Баспорскага царства. Сцвярджаецца, што роля міфа як дзейснага сродку асэнсавання гісторыі застаецца надзвычай недаацэненай да сённяшняга часу, і меркаванне пра прадуктыўнасць еўгемерычных падыходаў да інтэрпрэтацыі міфалагічных сюжэтаў традыцыйна адзначаецца калі не вучонай пагардай, то паблажлівым скепсісам большасці даследчыкаў. Між тым, міф, per se, у архаічным грамадстве з’яўляецца відавочным вынікам сакралізацыі гісторыі, бо адна з асноўных яго функцый – руплівая фіксацыя і трансляцыя аб’ектыўнай інфармацыі аб Пачатках пэўнай традыцыі, увасобленай перш за ўсё ў генеалагічных наратывах, роля якіх у мілітарных соцыумах з патрылінейнай сістэмай спадкаемства палітычнай улады з’яўляецца неацэнна важнай. Такая інфармацыя, натуральна, не пазбаўлена рознага роду эпічных аберацый, абумоўленых перш за ўсё жанравай спецыфікай мастацкіх форм маніфестацыі і бытавання падобнага роду сюжэтаў. Таму галоўнай задачай навуковай дэшыфроўкі міфа з’яўляецца карэктнае адмежаванне аб’ектыўнай гістарычнай фактуры ад рознага кшталту рытарычных фігур і іншых эмацыйна-вобразных канструкцый, прыналежных міфа-паэтычнаму ладу мыслення.
Описание: Данiленка, С. Асгард: геаграфiчная лакалiзацыя i этнiчная атрыбуцыя / С. Данiленка // Thesaurus : зб. навук. пр. / Магілёўскі інстытут МУС. ‒ Магілёў, 2018. ‒ Вып. 5 : Iндагерманаславiка. ‒ С. 3‒42.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): http://elib.institutemvd.by/handle/MVD_NAM/225
Располагается в коллекциях:THESAURUS. Выпуск V (Могилев, 2018 г.)

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
47909827328644873971249919167781905534.pdf1.96 MBAdobe PDFПросмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.